Прэзідэнт Дуда паразмаўляў з Майкам Пампэа пра сітуацыю ў Беларусі



Размова паміж прэзідэнтам Анджэем Дудам і дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампеа была цалкам прысвечана сітуацыі ў Беларусі – паведамілі ў прэзідэнцкім кабінеце. Да поўдня палітыкі сустрэліся ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.

Яны размаўлялі пра магчымыя сцэнарыі падзей.

„Польшча і ЗША падтрымліваюць суверэнную і незалежную Беларусь і заклікаюць да палітычнага вырашэння сітуацыі, якая склалася пасля гвалту над грамадствам і вызвалення палонных”, – заявіў старшыня Кабінета прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі, паведамляе polskieradio.pl.

Перад гэтым сустракаліся Майк Пампеа і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.