Прэзідэнт Эстоніі адзначыла важнасць умацавання беларуска-эстонскага дыялогу
Пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Эстоніі Керсці Кальюлайд.
Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, падчас размовы кіраўнік беларускай дыпмісіі праінфармаваў кіраўніка эстонскай дзяржавы „аб важнейшых аспектах развіцця беларуска-эстонскіх адносін, перспектывах росту ўзаемнага тавараабароту, узаемных візітах дэлегацый высокага ўзроўню, што адбыліся і запланаваны, аб маючых адбыцца міжнародных канферэнцыях у Менску”.
Кальюлайд са свайго боку адзначыла высокую важнасць умацавання беларуска-эстонскага дыялогу як па лініі афіцыйных структур, так і грамадзянскай супольнасці. Звярнула асаблівую ўвагу на развіццё супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы інфармацыйных тэхналогій і лічбавай дзяржавы.
Прэзідэнт Эстоніі таксама выказала зацікаўленасць у паглыбленні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Эстоніяй, развіцці адносін у сферы культуры.