Прэзідэнт Кыргызстана распарадзіўся ўвесці войскі ў Бішкек
У сталіцу Кыргызстана, Бішкек, уводзяць воінскія падраздзяленні і ваенную тэхніку. Адпаведны ўказ, паведамляе „Інтэрфакс”, падпісаў прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнюекаў, піша meduza.io.
Вайскоўцы, гаворыцца ва ўказе, зоймуцца „арганізацыяй блок-пастоў, спыненнем узброеных сутыкненняў, забеспячэннем аховы правапарадку і абаронай мірнага насельніцтва”.
Войскі ўводзяцца ў Бішкек у рамках рэжыму надзвычайнага становішча, якое пачне дзейнічаць з 20:00 9 кастрычніка да 08:00 21 кастрычніка.
Камендантам сталіцы Кыргызстану на час дзеяння рэжыму НС прызначаны намеснік міністра ўнутраных спраў Алмазбек Аразаліеў.
Між тым, днём 9 кастрычніка на плошчы ў цэнтры Бішкека пачаліся сутыкненні пратэстоўцаў, паведамляюць РІА Новости І „МБХ медыя”.
Чутныя выбухі, некаторых палітыкаў ловяць і саджаюць у машыны, перадае карэспандэнт „МБХ медыя”. РІА Навіны і ТАСС паведамляюць таксама аб гуках стрэлаў на плошчы.
Усяго на мітынгу ў цэнтры горада сабралася каля дзесяці тысяч чалавек, па дадзеных «МБХ медыя».
*****
У Кыргызстане ў ноч на 6 кастрычніка пачаліся масавыя пратэсты з-за вынікаў парламенцкіх выбараў, з якімі не пагадзіліся прадстаўнікі прайграўшых партый. Падчас пратэстаў дэманстранты захапілі будынак, дзе знаходзяцца парламент і адміністрацыя прэзідэнта, а таксама вызвалілі з-за кратаў былых высокапастаўленых чыноўнікаў, у тым ліку чацвёртага прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева.
ЦВК адмяніў вынікі выбараў, плануецца правесці новае галасаванне. Урад краіны пайшоў у адстаўку. Чакаецца, што новым прэм’ерам стане Садыр Жапараў — былы дэпутат, вызвалены з СІЗА падчас пратэстаў. Кандыдатуру Жапарава ўхваліў парламент.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Кыргызстана на 9 кастрычніка, падчас пратэстаў у Бішкеку пацярпелі 1218 чалавек, больш за 200 шпіталізаваныя.