Прэзідэнт Латвіі заклікае ЕЗ да лепшай абароны межаў Еўропы
У сувязі з узмацненнем нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз праз Беларусь прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс заклікаў еўрапейцаў праявіць большы ўдзел у справе аховы межаў. „Важна, каб мы паслалі выразны сігнал: мы не дамо сябе шантажаваць. Знешняя мяжа Еўропы павінна быць абаронена. Тут быў бы пажаданы большы ўдзел Агенцтва ЕЗ па бяспецы знешніх межаў Frontex”, – заявіў Левітс у чацвер, 9 верасня, у інтэрв’ю газеце Neue Osnabrücker Zeitung.
Паводле яго слоў, мігранты, якія ідуць праз Беларусь, у большасці сваёй не ўцекачы, а людзі, якія проста хочуць жыць у Еўропе. Для большасці з іх краіны Балтыі і Польшча толькі прамежкавыя прыпынкі на шляху ў Нямеччыну.
Левітс лічыць недапушчальным паўтор сітуацыі 2015 года, калі на працягу кароткага часу ў Еўропу хлынулі дзясяткі тысяч нелегальных мігрантаў.
Таму Еўропа павінна актыўна супрацоўнічаць па пытаннях бежанцаў з краінамі-суседзямі Афганістана і падтрымліваць іх у фінансавым плане. „У канчатковым выніку, гэта будзе справядліва і адказвае еўрапейскім інтарэсам”, – указаў прэзідэнт Латвіі.