Прэзідэнт Літвы і прэм’ер-міністр Польшчы тэрмінова сустрэнуцца на Сувальшчыне



Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі 3 жніўня правядуць тэрміновую сустрэчу ў Сувалкскім калідоры на польскім баку.

У час сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні бяспекі на мяжы з Беларуссю і пагрозы ў звязку са з’яўленнем у Беларусі ПВК Вагнера, а таксама гатовасць Польшчы і Літвы супрацьдзеіць пагрозам.

На мінулым тыдні Матэвуш Маравецкі заявіў, што каля соткі байцоў-вагнераўцаў размясціліся недалёка ад Сувалкаскага калідору. Лукашэнка з іншага боку запэўніваў, што вагнераўцы ў Беларусі знаходзяцца пад кантролем і ўсе іхныя перасоўванні звязаныя вылучна з супольнымі з беларускімі вайскоўцамі трэніроўкамі.

Польшча і Літва раней заяўлялі, што гатовыя ў кожны момант закрыць межы з Беларуссю ў выпадку нейкіх правакацыяў.