Прэзідэнт Літвы намінаваў Ціханоўскую на Нобелеўскую прэмію міру?
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа намінаваў беларуску Святлану Ціханоўскую на Нобелеўскую прэмію міру, паведаміла BNS 30 студзеня інфармаваная крыніца.
Кандыдата на Нобелеўскую прэмію міру можна прадставіць да 31 студзеня. Лаўрэатаў пазней выбірае Нобелеўскі камітэт. Аднак прэс-служба прэзідэнта Літвы гэтую інфармацыю пакуль каментаваць адмовілася. „Мы не каментуем інфармацыю пра Нобелеўскую прэмію міру”, -сказаў дарадца прэзідэнта Рыдас Ясюлёніс. Пра гэта інфармуе рэсурс www.delfi.lt
Беларускае Радыё Рацыя фота Reuters/Scanpix