Прэзідэнт Літвы пакуль не плануе ўводзіць надзвычайнае становішча на граніцы
Надзвычайнае становішча праз наплыў мігрантаў можа быць уведзенае ў крайнім выпадку і цяпер неабходнасці ў гэтым няма, заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, якога цытуе Delfі.
Наўседа зазначыў, што яшчэ ёсць іншыя рэзервы для таго, каб праблемы вырашыліся, у тым ліку ў Міністэрстве ўнутраных спраў і Службе аховы дзяржаўнай граніцы.
Раней з ініцыятывай да ўрада ўвесці рэжым надзвычайнага становішча на памежных з Беларуссю тэрыторыях выступіла МУС Літвы. У гэтым выпадку граніца была б цалкам закрытая з удзелам войска.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: © DELFI / Rinatas Chairulinas