Прэзідэнт Літвы прапануе адмяніць надзвычайнае становішча на мяжы
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа прапануе адмяніць уведзенае з-за міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю надзвычайнае становішча, піша партал Delfi.
„У такой сітуацыі, якая склалася цяпер, было б мэтазгодна абмяркоўваць адмену надзвычайнага становішча, бо гэта моцны інструмент, які мы павінны выкарыстоўваць у асаблівых абставінах”, – раніцай сказаў Наўседа ў інтэрв’ю радыёстанцыі Ziniu radijas. Ён таксама заявіў, што „праблема з мігрантамі цяпер ужо вырашана”, а пры ўскладненні сітуацыі надзвычайнае становішча можна ўвесці зноў.
З-за надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю ў Сейме затрымліваюцца папраўкі да Канстытуцыі аб прамых выбарах мэраў. Згодна з Канстытуцыяй Літвы, падчас надзвычайнага становішча або ў ваенны час папраўкі ў Канстытуцыю ўносіцца не могуць. Канстытуцыйны суд Літвы ў красавіку абвясціў, што прамыя выбары мэраў немагчымыя без унясення паправак да Канстытуцыі. Гэта пастанова ўступіць у сілу 3 траўня 2023 года, калі завершацца тэрміны паўнамоцтваў абраных зараз мэраў. Палітыкі хочуць як мага хутчэй прыняць папраўкі да Канстытуцыі, каб затым можна было мяняць звязаныя з ёй законы.
Надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю было ўведзена 10 лістапада і пазней падоўжанае да 14 студзеня. Нелегальна перайшлі мяжу Літвы з Беларуссю сёлета звыш 4 тысяч 200 мігрантаў, большасць з іх – грамадзяне Іраку.