Прэзідэнт Літвы: Пытанне поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю губляе актуальнасць



Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю на сёння страчвае актуальнасць, бо сітуацыя з «вагнэраўцамі» стабілізуецца.

На думку літоўскага прэзідэнта пасля падзей з абмеркаваннем закрыцця мяжы з Беларуссю, Літвой, Латвіяй і Польшчай на фоне з’яўленьня «Вагенраўцаў» на вельмі блізкай адлегласці ад Літвы і польскай мяжы, сітуацыя не пагоршылася. Аб гэтым ён заявіў у эфіры LRT, паведамляе BNS.

«Калі сітуацыя ўскладніцца, мы будзем рэагаваць гэтак жа. Калі сітуацыя застанецца такой жа, як цяпер, ці нават стабілізуецца, нам давядзецца рабіць нешта іншае. Ніхто не хоча зноў закрываць межы дзеля спартовай цікавасці», – растлумачыў прэзідэнт Літвы ў адказ на пытанне, наколькі актуальнае зараз закрыццё мяжы з Беларуссю.

Беларускае Радыё Рацыя