Прэзідэнт Літвы распавёў пра падтрымку беларускай апазіцыі



Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа расказаў DW, што плануе зрабіць Еўрапейскі Звяз для падтрымкі беларусаў. Па яго словах, ужо ёсць праект праграмы, які падрыхтавала Еўракамісія.

Гаворка пра аблягчэнне гандлю Беларусі з ЕЗ, доступ да яго фінансавых рэсурсаў, бязвізавы турыстычны рэжым і, вядома ж, падтрымку грамадзянскай супольнасці.

Наўседа таксама выказаў сумнеў, што спроба Лукашэнкі правесці рэферэндум для зменаў у Канстытуцыю, прывядзе да свабодных выбараў: «Няважна, хто там будзе наступным лідарам. Галоўнае, каб гэта было рашэнне народу. Можа, гэты лідар будзе развіваць стасункі з Расеяй, можа, з Еўразвязам, гэта не мае значэння. Самае галоўнае — гэта свабода волі і волевыяўлення беларускага народу. Мяне турбуюць намеры Расеі праглынуць Беларусь як незалежную дзяржаву».

Фота: skrastas.lt