Наўседа заклікаў міжнародную супольнасць адрэагаваць на пагрозы апазіцыянерам у Беларусі
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў міжнародную грамадскасць адрэагаваць на парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да Святланы Алексіевіч і іншых чальцоў Каардынацыйнай рады.
«Вельмі грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, на жаль, працягваюцца. Святлане Алексіевіч, лаўрэатцы Нобэлеўскай прэміі, пагражае арышт. Іншых чальцоў прэзідыуму Каардынацыйнай рады затрымліваюць і дэпартуюць. Міжнародная грамадскасць не можа маўчаць!» – напісаў Наўседа ў Twitter.
Беларускае Радыё Рацыя