Прэзідэнт Літвы заклікаў НАТА ўзмацніць бяспеку на мяжы з Беларуссю



Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў НАТА ўзмацніць бяспеку на мяжы з Беларуссю. Паводле яго слоў, апошнія падзеі ў Расеі былі разгледжаны на сённяшнім пасяджэнні Дзяржаўнага савета абароны.

“Сёння на паседжанні Дзяржаўнай рады абароны мы ўважліва разгледзелі падзеі ў Расеі, чый рэжым становіцца ўсё больш уразлівым. Мы таксама адзначылі, што Беларусь стала сховішчам для вайсковых злачынцаў. Кантроль межаў НАТА і абарона яго ўсходняга флангу – гэта самае важнае”, – напісаў ён у Twitter.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што вёў перамовы з Прыгожыным. У выніку ўдалося дамовіцца на «абсалютна выгадны і прымальны варыянт развязкі сітуацыі». Прыгожын заявіў, што „вагнераўцы” вяртаюцца ў палявыя лагеры. Байцы ПВК пачалі сыходзіць з Растова. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што крымінальная справа ў дачыненні да Прыгожына будзе спынена, ён пойдзе ў Беларусь.