Прэзідэнт Нагорнага Карабаха абвясціў пра спыненне існавання рэспублікі



Прэзідэнт Нагорнага Карабаха (Рэспублікі Арцах) Самвел Шахраманян падпісаў указ аб спыненні існавання рэспублікі. Перадумовай для з’яўлення гэтага дакумента стала сітуацыі, якая склалася ў рэгіёне пасля 19 верасня — калі Азербайджан заявіў аб пачатку „антытэрарыстычных мерапрыемстваў лакальнага характару” ў Нагорным Карабаху з мэтай „аднаўлення канстытуцыйнага ладу”.

Згодна з указам Шахраманяна, усе дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі, якія знаходзяцца ў іх ведамасным падначаленні, павінны быць распушчаныя да 1 студзеня, і „Рэспубліка Нагорны Карабах (Арцах) спыняе сваё існаванне”. Дакумент таксама загадвае насельніцтву Нагорнага Карабаха „азнаёміцца з умовамі рэінтэграцыі, прадстаўленымі Азербайджанскай Рэспублікай” і самім прыняць рашэнне аб магчымасці знаходжання ў рэгіёне (або вяртання туды) .

Тым часам на раніцу 28 верасня з Нагорнага Карабаха ў Арменію прыбылі ўжо больш за 65 тысяч чалавек. Пра гэта ў сацсетках паведаміла прэс-сакратарка прэм’ер-міністра Арменіі Назэлі Багдасаран, гэта больш за палову жыхароў Рэспублікі, адзначае рэсурс „Навіны Арменіі”.

Беларускае Радыё Рацыя