Прэзідэнт ПАР прыбыў ва Украіну



Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса прыехаў у Кіеў. Яго прэс-служба апублікавала відэа сустрэчы на чыгуначнай станцыі Немяшаева ў Кіеўскай вобласці. Рамафоса мае намер сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса прыехаў на чыгуначную станцыю Немяшаева ва Украіне, дзе яго сустрэлі спецыяльны пасланнік Украіны ў пытаннях Афрыкі і Блізкага Усходу, амбасадар Максім Субх і амбасадар Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ва Украіне спадар Андрэ Гроневальд».

Паведамляецца, што, акрамя прэзідэнта ПАР, у Кіеў для сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім павінны прыехаць лідары Каморскіх астравоў, Егіпта, Сенегала, Замбіі, Уганды і Рэспублікі Конга.

Як паведамляла раней агенцтва Reuters, яны распрацавалі «меры даверу» для спынення агню паміж Масквой і Кіевам.

16 чэрвеня кіраўнікі афрыканскіх краін сустракаюцца з Зяленскім у Кіеве, а на наступны дзень — у Маскве з Пуціным.