Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ў Бучы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адрэагаваў на падзеі ва ўкраінскай Бучы.

Ён заклікаў накіраваць ва Украіну яшчэ больш зброі. “Злачынцы мусяць быць названыя злачынцамі, прыцягнутыя да адказнасці і асуджаныя. Фатаграфіі з Бучы абвяргаюць думку, што мы павінны шукаць кампраміс любой цаной. Насамрэч абаронцам Украіны патрэбныя тры рэчы: зброя, зброя і яшчэ раз зброя”, – напісаў прэзідэнт Дуда.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі лічыць неабходным неадкладна склікаць саміт Еўразвязу аб ваенных злачынствах Расеі ва Украіне і ўвесці новыя санкцыі супраць Масквы і разарваць усе гандлёвыя адносіны з Расеяй.
Беларускае Радыё Рацыя
