Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з Наталляй Пінчук
22 сакавіка Прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда сустрэўся ў Варшаве з Наталляй Пінчук, жонкай зняволенага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
Прэзідэнт РП выказаў словы падтрымкі і павагі да нязломнай пазіцыі Алеся Бяляцкага, які шмат гадоў змагаецца за правы чалавека ў Беларусі, за што і быў засуджаны ў паказальным працэсе да 10 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
Анджэй Дуда запэўніў у пастаяннай падтрымцы Польшчай беларускага народу і яго законных памкненняў жыць у вольнай дэмакратычнай дзяржаве.
На сустрэчы прысутнічалі таксама старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, апошні амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур МІхальскі, міністры Марцін Пшыдач і Войцэх Калярскі.
фота з афіцыйнага сайту Прэзідэнта Польшчы