Прэзідэнт Польшчы і першая ледзі знаходзяцца з візітам у Літве
17 гадоў таму
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і першая ледзі Агата Корнхаўзэр-Дуда прыбылі з візітам у Літву.
Польскі лідар сустрэнецца сярод іншага з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і прэм’ер-міністрам Інгрыдай Шыманітэ. Ён таксама прыме ўдзел у святкаванні нацыянальнага свята Літвы.
Падчас візіту Анджэй Дуда разам з прэзідэнтам Літвы таксама будуць назіраць за вучэннямі польскага і літоўскага спецназа. На наступным тыдні ў Вільні адбудзецца саміт NATO. Таму тэмамі палітычных перамоваў у Вільні будуць бяспека, вайна ва Украіне і сітуацыя ў Беларусі ў сувязі з перамяшчэннем туды групы „Вагнера” і размяшчэннем ядзерных зарадаў.
Беларускае Радыё Рацыя