Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на законы аб судовай рэформе



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заблакаваў два законы, раней ухваленыя парламентам краіны ў ходзе судовай рэформы.

Законапраекты будуць вернутыя ў Сейм на паўторны разгляд, гаворыцца ў твітэры Канцылярыі польскага прэзідэнта.

Дуда наклаў вета на два законы з трох: аб неадкладным роспуску Вярхоўнага суда і надзяленні Сейма паўнамоцтвамі прызначаць суддзяў Нацыянальнай судовай рады. Пры гэтым польскі прэзідэнт 25 ліпеня падпісаў трэці законапраект, па якім Мінюст Польшчы атрымаў права прызначаць суддзяў агульнай юрысдыкцыі.

Судовая рэформа, распрацаваная кіроўнай партыяй „Права і справядлівасьць”, была ўхвалена Сенатам Польшчы 15 ліпеня. Большасць законапраектаў раскрытыкавалі ў Еўракамісіі: у Брусэлі палічылі, што яна пазбаўляе польскія суды незалежнасці, парушаючы прынцып падзелу ўладаў.

У першай палове ліпеня ў Варшаве і іншых польскіх гарадах прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць судовай рэформы.

meduza.io