Прэзідэнт Польшчы не будзе ўдзельнічаць у адкрыцці ЧС у Расеі
Таксама Анджэй Дуда да гэтага часу не павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай у прэзідэнцкіх выбарах.
Пра гэта ў аўторак, 20 сакавіка, заявіў у эфіры прыватнай радыёстанцыі RMF FM кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы міністар Кшыштаф Шчэрскі.
Міністр Шчэрскі дадаў, што прэзыдэнт Анджэй Дуда да гэтага часу не павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай у прэзыдэнцкіх выбарах, але, магчыма, ён накіруе расейскаму лідару афіцыйныя віншаваньні з нагоды інаўгурацыі чарговага прэзыдэнцкага тэрміну.
Нагадаем, пасьля хімічнай атакі ў брытанскім Солсбэры, аб’ектам якой стаў былы агент ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка, улады Вялікабрытаніі заявілі пра дыпламатычны байкот Расеі, якая абвінавачваецца ў замаху. Да байкоту далучыўся шэраг іншых краін.
