Прэзідэнт Польшчы прызначыў новых міністраў



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда празначыў новых міністраў ва ўрадзе прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага. 

Яцэк Сасін прызначаны на прасаду віцэ-прэм’ера, кітраўніка Пастаяннага камітэту рады міністраў.

Эльжбета Вітэк прызначана на пасаду міністра Унутранных спраў і адміністрацыі, яна заступіць Ёхіма Брудзіньскага. 

Мар’ян Банась прызначаны на пасаду міністра фінансаў, ён зменіць Тэрэсу Чэрвіньску. 

Бажэна Борыс-Шопа прызначана на пасаду міністра сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі замест Барбары Рафальскай.

Падляuскі палітык Дарыюш Пёнткоўскі прызначаны на пасаду міністра нацыянальнай адукацыі, ён заменіць Анну Залеўскую. 

Караўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык і Міхал Вось прызначаны на пасаду міністра – чальца Рады міністраў.

Усе міністры, за выключэннем Тэрэсы Чэрвіньскай, былі адкліканыя прэзідэнтам з займаемых пасадаў, у сувязі з тым, што сталі дэпутатамі Еўрапарламента.

Беларускае Радыё Рацыя