Прэзідэнт Польшчы правёў паседжанне Рады Нацыянальнай бяспекі (абноўлена)



Паседжанне Савета нацыянальнай бяспекі, прысвечанае пагрозе ўварвання Расеі ва Украіну, працягвалася тры гадзіны, паведамляе polityka.pl. «Я, прэм’ер-міністр і міністры далі падрабязную інфармацыю прадстаўнікам дэпутацкіх клубаў і колаў аб тым, што нам цяпер вядома ў міжнароднай прасторы вакол Украіны, а таксама ў Беларусі, як гэта выглядае з пункту гледжання бяспекі Польшчы. „, – сказаў прэзідэнт, завяршаючы сустрэчу.

«Мы маем справу з вялізнымі перамяшчэннямі расейскіх войскаў. Бяспека і суверэнітэт Украіны, як і Беларусі, для нас з’яўляюцца стратэгічнымі пытаннямі, і я рады, што на польскай палітычнай сцэне ёсць згода па гэтым пытанні», — сказаў Анджэй Дуда.

* * *

У Варшаве паходзіць паседжанне Рады нацыянальнай бяспекі Польшчы, якое склікаў прэзідэнт Анджэй Дуда. Рада  абмяркоўвае бягучую сітуацыю ў рэгіёне, галоўным чынам у кантэксце агрэсіўных дзеянняў Расеі ў дачыненні да Украіны.

Сённяшняе пасяджэнне Рады нацбяспекі мае таемны характар.

Фота: Grzegorz Jakubowski / Kancelaria Prezesa RM