Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся са Святланай Ціханоўскай



Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Варшаве з працоўным візітам.

Праблема палітвязняў, у тым ліку рэпрэсаваных прадстаўнікоў польскай меншасці Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс, дапамога беларускім студэнтам і незалежным медыя, а таксама сітуацыя на мяжы Беларусі і ЕЗ – гэта галоўныя тэмы, якія абмяркоўвалі падчас сённяшняй сустрэчы ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і лідар беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святлана Ціханоўская, паведамляе тэлеграм–канал Святланы Ціханоўскай.  

“Мы з увагай адсочваем сітуацыю ў Беларусі, асабліва на фоне маючага адбыцца рэферэндуму”, –  сказаў Анджэй Дуда падчас прэс-канферэныі ў Прэзідэнцкім палацы.  

Рэферэндум, які верагодна адбудзецца ў лютым у Беларусі і будзе арганізаваны рэжымам Беларусі і відавочна для ўсіх нас, што напэўна будуць сфальшаваныя дадзеныя, якія тычацца гэтага рэферэндуму, яго вынікаў. І пытане, якое ўсе мы сёння сабе ставім, перадусім прадстаўнікі беларускай апазіцыі, тыя, хто хоча дэмакратыі на Беларусі, як зрабіць, каб свет даведаўся пра рэальную сітуацыю, як зрабіць, каб рэжым Беларусі не змог даслаць інфармацыю, што ўсё адбываецца нармальна.

Анджэй Дуда падчас прэс-канферэныі падкрэсліў важнасць таго, каб данесці свету сапраўдную інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі:

– Каб увесь свет ведаў, што гэта грамадства, у якім дэмакратычныя свабоды знішчыныя рэжымам, дзе тысячы людзей знаходзяцца зараз за кратамі, дзе людзей сістэматычна запалохваюць, звальняюць з працы і так далей. І гэты пераслед увесь час працягваецца, пра што нашыя медыя ўвесь час інфармуюць. Пазаўчора з’явілася інфармацыя пра пераслед родных аднаго з апазіцыянераў, у якога арыштавалі маці за тое, што сын не згаджаецца з палітыкай і дзеяннямі рэжыму.

Як паведампляе сайт prezydent.pl, у 18.30 паводле польскага часу ў палацы Бельведэр адбудзецца сустрэча Святланы Ціханоўскай, Анджэя Дуды і першай лэдзі Агаты Карнгаўзер-Дуды з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Фота: prezydent.pl