Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з прадстаўнікамі нацменшасцяў



Анджэй Дуда сустрэўся з членамі супольнай камісіі ўраду ды нацыянальных і этнічных меншасцяў.

1e4c1d7b-4eee-49d9-83f6-a5e49cf8b8e2

(Фота PAP)

З прамовай выступіў сустаршыня супольнай камісіі ўраду ды нацыянальных і этнічных меншасцяў Рафал Бартэк, у якой былі прадстаўлены галоўныя чаканні, праблемы і патрэбы меншасцяў. Пасля гэтага адбылася дыскусія з удзелам прэзідэнта Анджэя Дуды.

Галоўнае – гэта талерантнасць, захаванне культуры меншасцяў, фінансаванне дзейнасці арганізацый і захаванне мовы, кажа член супольнай камісіі Ян Сычэўскі:

– Сустрэча была не толькі прыязным жэстам, але даволі практычная. Калі прэзідэнт падсумоўваў усе гэтыя выступленні, дык падкрэсліў, што ён заўсёды гатовы праводзіць размовы з прадстаўнікамі меншасцяў, і нават калі індывідуальна нехта захоча з ім сустрэцца, то палац яго будзе адкрыты. У адносінах да папраўкі ў закон аб нацыянальных меншасцях ён сказаў, што не была належна падрыхтаваная, і думаю, што можна прызнаць рацыю.

Прэзідэнт Анджэй Дуда выказаўся супраць праяваў шавінізму, кажа член супольнай камісіі Славамір Іванюк:

– Таму, што яго жонка па паходжанні яўрэйка так, што ён шануе ўсе меншасці. Ён працытаваў Канстытуцыю, што польскі народ – гэта ўсе грамадзяне дзяржавы, не толькі палякі па нацыянальнасці, але таксама іншыя нацыянальнасці.

Сустрэча ў прэзідэнцкім палацы цягнулася больш за гадзіну.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя