Прэзідэнт Польшчы ўносіць папраўкі пасля крытыкі падпісанага ім раней закону



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў 2-га чэрвеня, што прапануе ўнесці папраўкі ў падпісаны ім на гэтым тыдні закон аб неправамерным расейскім уплыве, сярод іншага, папраўкі датычаць складу камісіі, а таксама магчымасці адклікання ад рашэння камісіі.

На гэтым тыдні прэзідэнт Польшчы Дуда падпісаў закон, прапанаваны кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць». Закон адразу выклікаў крытыку з боку экспетаў і апазіцыйных палітыкаў, а таксама Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША і Еўрапейскай камісіі, якія выказалі занепакоенасць тым, што ён можа фактычна забараніць асобам займаць дзяржаўныя пасады без належнай судовай працэдуры.

Беларускае Радыё Рацыя