Прэзідэнт Польшчы з афіцыйным візітам у ЗША
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда знаходзіцца з афіцыйным візітам у Вашынгтоне. Сёння ён сустрэнецца з прэзідэнтам Дональдам Трампам.
Пасля прыбыцця ў ЗША кіраўнік польскай дзяржавы сказаў журналістам, што яго запрашэнне ў Белы дом сведчыць пра тое, што ЗША ставяцца да альянсу з Польшчай вельмі сур’ёзна.
Анджэй Дуда дадаў, што перамовы ў Белым доме будуць датычыць энергетычнага, ваеннага і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама бяспекі сетак электрасувязі.
Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што з’яўляецца першым замежным лідарам, запрошаным прэзідэнтам Дональдам Трампам у Вашынгтон пасля перапынку, звязанага з эпідэміяй каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя
