Прэзідэнт Польшчы заклікаў міжнародную супольнасць падтрымаць беларускі народ
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў Ватыкане абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з дзяржаўным сакратаром Святога пасаду кардыналам П’етра Паролінам, паведамляе сайт польскага прэзідэнта. Сустрэча з кардыналам адбылася адразу ж пасля аўдыенцыі Дуды ў папы рымскага Францішка.
«Размаўляў са святым айцом пра сітуацыю ў свеце, – сказаў ён. Больш гаварылі аб міжнароднай палітыцы, пра сітуацыю ў Беларусі. Кардынал спытаў, як гэта ўспрымаем, таксама спытаў, якая пазіцыя Святога пасаду. Па сутнасці, было агульнае меркаванне: усіх, хто хоча сапраўднай дэмакратыі, хто хоча свабоды, хто хоча жыць у сумленнай дзяржаве, трэба падтрымліваць».
Разам з тым Дуда падкрэсліў, што рашэнне на гэты конт павінна прыняць сама Беларусь – «на свабодных і сумленных выбарах».
«Была адназначная пазіцыя, што міжнародная супольнасць павінна запатрабаваць ад уладаў Беларусі праводзіць палітыку такім чынам, каб выбары былі сумленнымі. Міжнародная супольнасць павінна падтрымаць беларускі народ », – падкрэсліў прэзідэнт Польшчы.
fot. Vatican Media