Прэзідэнт Польшчы збірае ў Варшаве саміт “Бухарэсцкай дзявяткі”
У Варшаве адбудзецца саміт прэзідэнтаў фармату “Бухарэсцкай дзявяткі”, якія сустрэнуцца ў пятніцу, каб абмеркаваць крызіс вакол Украіны і сітуацыю з бяспекай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. “Усе прэзідэнты пацвердзілі свой удзел. Прэзідэнт Чэхіі прыме ўдзел у сустрэчы анлайн”, — сказаў кіраўнік прэзідэнцкага міжнароднага Палітычнага бюро Якуб Кумах. Пастанова аб правядзенні саміту была прынятая падчас перамоў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з яго літоўскім і румынскім калегамі Гітанасам Наўседам і Клаўсам Ёханісам.
Фармат “Бухарэсцкай дзявяткі” быў заснаваны ў 2014 годзе, і скіраваны на краіны, размешчаныя ў рэгіёнах Балтыйскага і Чорнага мора. Акрамя Польшчы, у фармат уваходзяць Балгарыя, Чэхія, Эстонія, Венгрыя, Латвія, Літва, Румынія і Славакія.
Прэзідэнты Польшчы і Літвы ў сераду знаходзяцца з візітам у Кіеве.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sparkchronicles.com