Прэзідэнт Туркменістану сыходзіць у адстаўку
Цэнтральная выбарчая камісія Туркменістана рыхтуецца да пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе BBC News. Кіруючы краінай з 2007 года прэзідэнт Гурбангулы Бердымухамедаў даў зразумець, што мае намер пакінуць гэтую пасаду. Аналітыкі лічаць, што высокія шанцы перамагчы на будучых выбарах ёсць у сына цяперашняга кіраўніка.
Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары ў Туркменістане пройдуць 12 сакавіка, гаворыцца ў аб’яве на сайце ЦВК Туркменістана.
Прэзідэнт Туркменістана валодае ўсёй паўнатой улады ў краіне і, паводле канстытуцыі, не абмежаваны ў колькасці тэрмінаў.
Аднак у пятніцу, пасля пасяджэння верхняй палаты парламента, старшынём якой з’яўляецца Гурбангулы Бердымухамедаў, прэзідэнт раптоўна заявіў, што прыняў „няпростае рашэнне пра сябе”.
64-гадовы Бердымухамедаў, мяркуючы па ўсім, пакіне за сабой пасаду старшыні верхняй палаты. Аб іншых ганаровых пастах або пажыццёвых паўнамоцтвах гаворкі пакуль не ідзе.
Фота: turkmenistan.gov.tm