Прэзідэнт Украіны не пагадзіўся са словамі Пуціна пра адзін народ
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не пагадзіўся са словамі расейскага калегі пра адзін народ.
Зяленскі ў інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» пракаментаваў выказванне Уладзіміра Пуціна, зробленае падчас «прамой лініі»:
– „Адзін народ” – так Пуцін гаворыць з украінцамі і рускімі.
Давайце, нарэшце, паставіць кропкі над „i”. Мы дакладна не адзін народ. Так, у нас шмат агульнага. У нас агульная частка гісторыі, памяць, суседства, сваякі, агульная перамога над фашызмам і агульныя трагедыі. Так, усё гэта надзвычай важна, і мы гэта памятаем. І, магчыма, нешта агульнае будзе з намі ў будучыні, калі яшчэ не позна спыніць поўны падзел паміж нашымі краінамі. Але мы, паўтараю яшчэ раз, не адзін народ. Калі б гэта быў адзін народ, то ў Маскве, хутчэй за ўсё, была б грыўна, і жоўта-блакітны сцяг лунаў бы над Дзярждумай. Так што дакладна не адзін народ. У кожнага з нас свой шлях.
Але мэта, якую мы сапраўды павінны мець, адна – спыніць вайну на Данбасе, вярнуць Украіне яе тэрыторыі. А яшчэ – немагчыма адначасова казаць пра «адзін народ» і адкрыта захопліваць нашы тэрыторыі і працягваць бойню на Данбасе. Гэта відавочна.
Фота: president.gov.ua