Прэзідэнт Украіны сустрэўся з амерыканскім прэзідэнтам



20 чэрвеня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў час візіту ў ЗША сустрэўся з Дональдам Трампам. Сустрэча прайшла ў Белым доме. Пра гэта ў сваім твітары паведаміў прэс-сакратар Белага дому Шон Спайсэр.

 

Раней, выступаючы перад украінскай дыяспарай у ЗША, Парашэнка казаў, што ў яго запланаваныя сустрэчы з Трампам, дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам і кіраўніцтвам міністэрстваў абароны, гандлю і энергетыкі ЗША.

Гэта першая сустрэча Дональда Трампа, пасля таго як ён стаў прэзідэнтам ЗША, з украінскім прэзідэнтам.

Беларускае Радыё Рацыя