Прэзідэнт Украіны ўсклаў кветкі да помніка Жызнеўскаму
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка разам з жонкай Марынай усклалі кветкі да помнікаў Міхаілу Жызнеўскаму і Сяргею Нігаяну.
„Паколькі ў гадавіну першых загінулых падчас Рэвалюцыі Годнасці на вул. Грушэўскага буду знаходзіцца ў Давосе, мы разам з Марынай усклалі кветкі Міхаілу Жызнеўскаму і Сяргею Нігаяну – першым з Нябеснай Сотні,” – напісаў у сваім Facebook Пётр Парашэнка.
(Фота facebook.com/petroporoshenko)
