Прэзідэнт Зімбабвэ Мугабэ сышоў у адстаўку
Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ сышоў у адстаўку, пра гэта паведаміў спікер парламента, дзе праходзілі слуханні пра імпічмент 93-гадовага кіраўніка дзяржавы, перадае Reuters.
Спікер зачытаў зімбабвійскіх парламентарыям ліст Роберта Мугабэ, у якім той паведамляе пра «неадкладную і добраахвотную адстаўку. Пачуўшы гэта, члены парламента сталі апладзіраваць і таньчыць, піша Associated Press.
Прашэнне Мугабэ пра адстаўку ўступае ў сілу неадкладна, адзначаецца ў дакуменце.
Раней 21 лістапада парламент Зімбабвэ пачаў працэдуру імпічменту Роберта Мугабэ. 93-гадовага прэзідэнта абвінавацілі ў тым, што ён занадта стары, каб кіраваць краінай, а таксама ў тым, што ён дазволіў захапіць уладу ў Зімбабвэ сваёй жонцы Грейс Мугабэ.
Нагадаем, што 15 лістапада група вайскоўцаў з найвышэйшага камандавання арміі Зімбабвэ захапіла ўладу ў краіне і пасадзіла прэзідэнта Роберта Мугабэ пад хатні арышт. Гэта адбылося неўзабаве пасля адстаўкі віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагвы, якога называлі адным з двух імаверных пераемнікаў Мугабэ. Другім лічылася жонка прэзідэнта Грэйс Мугабэ
93-гадовы Мугабэ кіраваў Зімбабвэ з 1980 года. За 37 гадоў яго праўлення эканоміка краіны прыйшла ў заняпад, а сам ён ператварыўся ў аднаго з самых пазнавальных дыктатараў у свеце.