Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сераду наведае Ізраіль

Пра гэта абвясціў у ноч на аўторак пасля сямігадзінных перамоваў з ізраільскім кіраўніцтвам дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Адразу пасля абвяшчэння Блінкена перад журналістамі ў Вашынгтоне выступіў афіцыйны прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі. Ён сказаў, што Джо Байдэн сваім візітам прадэманструе салідарнасць ЗША з Ізраілем. Акрамя таго, па словах Кірбі, Байдэн мае намер абмеркаваць спосабы дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа, прытым такім чынам, каб з гэтага не змог атрымаць выгаду ХАМАС. Пасля Ізраіля Байдэн адправіцца ў сталіцу Іарданіі, Аман. Там ён правядзе перамовы з каралём Іарданіі Абдулой II, прэзідэнтам Егіпта Абдзелем Фаттахам Сісі і прэзідэнтам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.
