Джо Байдэн звярнуўся да Кангрэса з просьбай выдзеліць Украіне яшчэ $33,5 мільярда



У гэтую суму, піша The Guardian, уваходзяць 20 мільярдаў ваеннай дапамогі і дапамога ў сферы бяспекі, а таксама 8,5 мільярда эканамічнай дапамогі і 3 мільярды на гуманітарныя аперацыі.

Запытаныя на ваенную дапамогу сродкі, гаворыцца ў суправаджальным лісце, плануецца, у прыватнасці, накіраваць на пастаўку Украіне артылерыі, бранятэхнікі, супрацьтанкавых ракет і зенітных сістэм, нарошчванне магчымасцяў Украіны ў галіне кібервайны, пашырэнне абмену разведданымі, а таксама на размінаванне ўкраінскай тэрыторыі.