Прэзідэнтам Францыі стаў Эмануэль Макрон
Арганізацыі, якія праводзілі апытанні французаў, што прыйшлі на выбарчыя дзяльніцы на другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Францыі, агучылі вынікі экзіт-полаў. Іх апублікавалі ў Twitter Еўразвязу.
Даныя ўсіх пяці арганізацый сведчаць пра тое, што прэзідэнтам стаў лідар руху „Наперад!” Эмануэль Макрон. За яго прагаласавала ад 63% да 66%.
За лідарку ўльтраправых Марын Лё Пэн аддалі свае галасы ад 34 да 37 % выбарцаў.
На сустрэчы з сваімі прыхільнікамі Марын Лё Пэн заявіла, што ўжо павіншавала Макрона з перамогай. Яна таксама заклікала да новай палітычнай барацьбы, якая разгарнецца за месцы ў парламенце. Выбары павінны прайсці ў чэрвені.
Беларускае Радыё Рацыя