Прэзідэнтка Еўрапарламенту і Ціханоўская апублікавалі сумесны артыкул да дня правоў чалавека
Да Дня правоў чалавека ў медыя розных краін прэзідэнтка Еўрапарламенту Рабэрта Мецала і беларуская лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская апублікавалі сумесны артыкул. Артыкул апублікавалі Le Monde (Францыя), The Journal (Ірландыя), Postimees (Эстонія) і літоўскі 15 min (Літва).

У артыкуле, у прыватнасці, гаворыцца, што «у сваёй ціхай барацьбе за свабоду і дэмакратыю народ Беларусі ўяўляе сабой маяк мужнасці і стойкасці. Нягледзячы на дзесяцігоддзі аўтарытарнага кіравання і сістэматычных рэпрэсій, яны нястомна імкнуцца да свабоды. Гэта бітва, пра якую нельга забываць, асабліва ў гэты момант глябальнай нестабільнасці».
На думку дзвюх аўтарак, народу Беларусі «упарта адмаўляюць» у базавых каштоўнасцях: павазе да чалавечай годнасці і правоў, свабоды, дэмакратыі, роўнасці і вяршэнства права. У заканчэнні артыкулу Рабэрта Метцала і Святлана Ціханоўская адзначаюць, што палітыкам і грамадзянам краін Еўразвязу «вельмі важна разумець, што Еўропа ніколі не зможа рэалізаваць увесь свой патэнцыял, пакуль Беларусь застаецца пад дыктатурай.
