Прэзідэнцікя выбары ў Польшчы 10 траўня не адбыліся
Дзясятага траўня прэзідэнцкія выбары ў Польшчы не адбыліся. Дзяржаўная выбарчая камісія на нядзельным паседжанні вырашыла, што калі галасаванне не адбылося, мае месца падобная сітуацыя, калі няма ніводнага кандыдата, або ёсць толькі адзін. У такім выпадку галасаванне на выбарах не праводзіцца. Пра гэта ў нядзелю вечарам паведаміў старшыня камісіі Сыльвэстэр Марціняк.
З гэтае прычыны выбарчая справаздача Дзяржаўнай выбарчай камісіі не трапіць пад разгляд Найвышэйшага суда. «Такім чынам, камісія сёння завяршыла выбарчы працэс і трэба прызначыць новыя выбары. Маршалак Сойму атрымае 14 дзён на прызначэнне новага тэрміну» – паведаміў старшыня Дзяржаўнай Выбарчай Камісіі Сыльвэстэр Марціняк.
Польскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы, блізкія да ўладаў, паведамляюць, што новыя прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца верагодна 28 чэрвеня. Паўнамоцтвы дзеючага прэзідэнта Анджэя Дуды завяршаюцца 6 жніўня.
Беларускае Радыё Рацыя