Прэзідэнцкая кампанія можа прайсці ў рэгіёнах незаўважна
Надыходзячая прэзідэнцкая кампанія можа прайсці ў рэгіёнах незаўважна, мяркуе грамадскі актывіст, чалец Партыі БНФ з Пінска Андрэй Кахнюк. На гэта ёсць дзве аб’ектыўныя прычыны – адсутнасць кансалідацыі дэмакратычных сіл і рэальная абыякавасць грамадства да палітычнага працэсу.
На думку актывіста, дзяржаўнае інфармацыйнае поле проста паглынула і загрузіла беларускае грамадства:
– Усе гэтыя падзеі ва Украіне і падобнае проста перагрузіла людзей. Калі вельмі доўга чалавека “даўбіць”, у яго з’яўляецца поўная абыякавасць. І я якраз зараз бачу гэтую абыякавасць. Нам трэба выйсці з гэтага ценю Расеі і больш-менш наладзіць стасункі з Еўразвязам. І патрэбны чалавек, які здолее стварыць гэтую раўнавагу.
Яшчэ Андрэй Кахнюк звяртае ўвагу на тое, што структуры дэмакратычных сіл на перыферыі альбо вельмі аслабленыя, альбо наогул адсутнічаюць, таму які б не быў незалежны кандытат, яму трэба падымаць і весці за сабою рэгіёны.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота vybor.ua