Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць адбыцца ў чэрвені



Аляксандр Лукашэнка выказаў жаданне правесці прэзідэнцкія выбары 21 чэрвеня. Такую інфармацыю распаўсюдзіў телеграм-канал «Беларускі дыялог».

«Аляксандр Рыгоравіч выказаў жаданне правесці прэзідэнцкія выбары 21 чэрвеня! Пра гэта ён плануе паведаміць ужо на наступным тыдні. Да 20 сакавіка парламент можа сабрацца на пазачарговае пасяджэнне для прызначэння выбараў», – гаворыцца ў паведамленні інсайдэраў, якія спасылаліся на ўласныя крыніцы.

Раней старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, што аптымальнай датай для правядзення выбараў прэзідэнта з’яўляюцца апошнія чысла жніўня 2020 года. Гэта не толькі крайняя дата для правядзення прэзідэнцкіх выбараў, прадугледжаная заканадаўствам, але і спроба падараваць Аляксандра Лукашэнку падарункам да дня нараджэння, піша сайт „Беларускі партызан”.

Беларускае Радыё Рацыя