Прэзідэнты Беларусі і Украіны абмеркавалі бар’еры ва ўзаемным гандлі



Аляксандар Лукашэнка і  прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абмеркавалі перашкоды ва ўзаемным гандлі.  Адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Украіны і Беларусі.Як паведамляе прэсавая служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы,«суразмоўцы абмеркавалі сумесныя намаганні для наладжвання міжнароднага дыялогу для вырашэння гуманітарных пытанняў, а таксама абмеркавалі шырокі спектар двухбаковых адносін, у прыватнасці зняцце штучных бар’ераў у гандлі паміж Беларуссю і Украінай».

З 19 жніўня ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх тавараў у  Беларусі прымяняцца не  будзе. Пра гэта гаварылася ў каментары прэс-службы беларускага МЗС з нагоды прыняцця Міжведамаснай камісіяй па міжнародным гандлі Украіны рашэння ад 5 жніўня 2014 года, згодна з якім Украіна спыніць спагнанне спецпошліны на беларускія тавары, уведзеныя раней у адказ на рашэнні ўрада Беларусі аб ліцэнзаванні імпарту шэрагу тавараў з краін, якія не ўваходзяць у Мытны саюз.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота прэс-службы прэзідэнта Украіны