Прэзідэнты Польшчы і Азербайджана абмеркавалі ўкраінскае пытанне
Сітуацыя вакол Украіны стала адной з тэмаў тэлефоннай размовы, якую ў сераду правялі прэзідэнтаў Польшчы і Азербайджана Анджэй Дуда і Ільхам Аліеў, паведамляе канцылярыя прэзідэнта Польшчы:
„Размова ішла аб польска-азербайджанскіх адносінах і сітуацыі вакол Украіны. Абодва лідары падкрэслілі сваю падтрымку мірнага ўрэгулявання крызісу ў рэгіёне”, – падкрэсліваецца ў паведамленні Канцылярыі прэзідэнта Польшчы ў Twitter.
Раней у сераду Анджэй Дуда правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду пра сітуацыю з бяспекай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў сувязі з дзейнасцю Расейскай Федэрацыі на мяжы з Украінай.