Прэзідэнты ЗША і Польшчы падпісалі дамову пра вайсковую супрацу
23 верасня ў Нью-Ёрку ў рамках кліматычнага саміту спаткаліся прэзідэнты ЗША Дональд Трамп і Польшчы Анджэй Дуда. Сустрэча доўжылася каля паўгадзіны.
Галоўным вынікам спаткання стала падпісанне дамовы пра супрацу ў вайсковай сферы.
Прэзідэнты падпісалі дэклярацыю, якая датычыць павелічэння амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Польшчы. Гэта выкананне супольнага дакумента, які быў агучаны яшчэ ў чэрвені бягучага году. Новая дэклярацыя канкрэтызуе лакалізацыю амерыканскіх войскаў у Польшчы. Чэрвеньская дэклярацыя пацвярджала знаходжанне ў Польшчы каля 4,5 тысяч чалавек амерыканскага вайсковага персаналу і планавала размяшчэнне яшчэ каля тысячы вайскоўцаў ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
фота Evan Vucci / AP Photo