Пройдуць чарговыя суды над удзельнікамі „Маршу абураных беларусаў 2.0”



На наступным тыдні працягнуцца суды над удзельнікамі несанкцыянаванай акцыі „Марш абураных беларусаў 2.0”, якая адбылася ў Менску 21 кастрычніка.

Як паведамляе праваабарончы сайт spring96.org, на 14 лістапада прызначаныя судовыя пасяджэнні па разглядзе спраў актывістаў Леаніда Кулакова і Алены Талстой, на 16 лістапада — Валерыя Шчукіна.

На сёння ўжо больш за 10 чалавек зведалі адміністрацыйны пераслед за ўдзел у гэтай акцыі. Сярод тых, каго суды прызналі вінаватымі на падставе арт. 23.34 КоАП, — актывіст аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Марцалеў. Суд Партызанскага раёна Менска 9 лістапада аштрафаваў яго на 20 базавых велічынь.

9 лістапада таксама былі пакараныя штрафамі Сяргей Фалейчык з Кобрыні і менскі блогер Раман Пратасевіч.

Фота БелаПАН