Прыбыццё пасла ЗША ў Беларусь чакаецца сёлета летам



Прыбыццё ў Менск пасла ЗША ў Беларусь чакаецца сёлета летам. Аб гэтым паведаміла журналістам часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур.

Дыпламат 3 чэрвеня прыняла ўдзел у памятнай цырымоніі на месцы пахавання аднаго з удзельнікаў знакамітай сустрэчы на ​​Эльбе Аляксандра Сільвашкі. Фатаграфія, дзе ён паціскае руку амерыканскаму лейтэнанту Уільяму Робертсану, стала хрэстаматыйнай, азнаменаваўшы сустрэчу саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі.

„Я рада знаходзіцца тут у той момант, калі нашы двухбаковыя адносіны паляпшаюцца, калі ўжо гэтым летам у Беларусь прыедзе наш амерыканскі пасол і нашы народы ўбачаць, што ў нас ёсць больш агульнага, чым рознага”, – сказала Джэніфер Мур.

Як паведамлялася, Беларусь і ЗША ў гэтым годзе заяўлялі пра намер абмяняцца пасламі. У сувязі з гэтым амерыканскі бок шукаў месца пад будаўніцтва дыппрадстаўніцтва.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў на пасаду пасла ў Беларусі намесніка памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕС Джулі Фішэр. Яна можа стаць першым паслом ЗША ў Беларусі з 2008 года. Да гэтага яна з’яўлялася намеснікам пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА, часовым павераным у справах ЗША ў Расіі, працавала ў амерыканскіх пасольствах у Грузіі і Украіне.

belta.by