Прыбываюць першыя вайсковыя эшалоны з Расеі на вучэнні «Захад-2021»
21 жніўня Расея пачынае накіроўваць свае вайсковыя падраздзяленні ў Беларусь для падрыхтоўкі да ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл дзвюх краін. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
Адзначаецца, што сумеснае стратэгічнае вучэнне Беларусі і Расеі «Захад-2021» пройдзе на палігонах дзвюх дзяржаў з 10 па 16 верасня. Тэма — «Прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі саюзнай дзяржавы».
Вучэнні серыі «Захад» праводзяцца на тэрыторыі Беларусі раз на чатыры гады. Аналагічныя манеўры прайшлі ў 2017 годзе на шасці палігонах і двух участках мясцовасці ў Беларусі і трох палігонах у Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 112ua.tv