Прыгожын можа напасці на Украіну з беларускага боку



Такое меркаванне агучыў былы начальнік Генштабу Вялікай Брытаніі генерал Рычард Данат.

Паводле яго, калі Прыгожын захавае вакол сябе баяздольныя баявыя сілы, то зноў зможа ўяўляць пагрозу для ўкраінскага фланга. І можа адбыцца яшчэ адна спроба захопу Кіева. Тым часам у прэс-службе Яўгена Прыгожына заявілі, што ён пакуль не на сувязі. «Ён перадае ўсім прывітанне і адкажа на пытанні, калі будзе на нармальнай сувязі», – адказалі журналісту.

Пра месцазнаходжанне Прыгожына публічна нічога не вядома з вечара 24 чэрвеня. Тады з’явілася відэа, на якім заснавальнік ПВК Вагнера зʼяжджае з Растова-на-Доне на аўтамабілі.