Прыгожына адпраўляюць у Беларусь?
Крымінальная справа ў дачыненні да Прыгожына будзе спыненая, а ён выедзе ў Беларусь — такую заяву зрабіў пуцінскі прэс-сакратар Пяскоў
„Была найвышэйшая мэта пазбегнуць кровапраліцця і ўнутранай канфрантацыі, дзеля гэтай мэты былі намаганні Лукашэнкі”, заявіў Пяскоў.
Пяскову невядома, кім будзе працаваць Прыгожын пасля яго «ухода в Беларусь», як выславіўся прэс-сакратар Крамля.
«Лукашэнка сам прапанаваў сябе ў якасці перамоўніка, бо знаёмы з Прыгожыным больш за 20 гадоў», сказаў Пяскоў.
«Ранішнюю заяву вы чулі. І чулі пра размову паміж Пуціным і Лукашэнкам. Два прэзідэнты дамовіліся, што Лукашэнка будзе аказваць пасрэдніцкія намаганні па ўрэгуляванні. Мы высока цэнім яго ініцыятыву. Аляксандр Рыгоравіч даўно асабіста знаёмы з Прыгожыным, гэта была яго асабістая прапанова. Мы ўдзячныя прэзідэнту за гэтыя намаганні».