Прынцып фармавання выбарчых камісій не змяніўся



У Гарадзенскай вобласці сфармаваны абласная і трынаццаць акруговых выбарчых камісій.

Колькасць сяброў камісій, якія ішлі ад дэмакратычных партый, набліжаецца да статыстычнай памылкі. Пераважную колькасць сяброў склалі прарэжымныя арганізацыі: „БРСМ”, „Белая Русь”, „Саюз жынчын” ды інш. Ад Партыі БНФ на фармаванні камісій прысутнічаў Вадзім Саранчукоў:

– Практычна ўсе дэмакратычныя прадстаўнікі, вылучаныя ў гэтыя камісіі, адзінагалосна былі адмецены на гэтым пасяджэнні. Прычым відавочна, што галасаванне было адзінагалоснае. Яны падымалі рукі, але дэмакраты набіралі о ці максімум 1 голас за. Прытым людзі, з якіх былі сфармаваныя, таксама былі абраныя, прызначаныя адзінагалосна. Таму казаць пра тое, што неяк змянілася працэдура, нейкі іншы сцэнар распрацоўваецца, на сённяшні дзень я не магу. 

Адпаведны досвед, як і ў мінулыя разы падчас выбару сяброў камісій, значэння не меў. Пры разглядзе кандыдатур у якасці сяброў акруговых камісій улічваліся арганізацыйныя, камунікацыйныя ды інтэлектуальныя здольнасці. Кажа прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель, які прысутнічаў на фармаванні акруговых камісій:

– Варта заўважыць, што новы склад Гарадзенскай абласной камісіі абнавіўся з 13 чалавек на 3 новых члена камісіі. Склад акруговых камісій таксама абнавіўся ад 3 да 10 чалвек новых. Як след гэта моладзь, намеснікі рэдактараў раённых газетаў.

Пры выбары кандыдатаў улічвалася прыналежнасць да партыі ці грамадскага аб’яднання.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня