Прынятыя Пуціным папраўкі да Канстытуцыі Расеі прадугледжваюць згадванне Бога



Пуцін у панядзелак унёс тры папраўкі да законапраекта аб зменах у Канстытуцыю. Адна з іх прадугледжвае згадванне Бога ў тэксце асноўнага закона. Пра гэта ТАСС паведаміў спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін. 

„Ёсць”, – сказаў ён, адказваючы на ​​пытанне пра згадванне Бога ў папраўках. „Расейская Федэрацыя, аб’яднаная тысячагадовай гісторыяй, захоўваючы памяць продкаў, якія перадалі нам ідэалы і веру ў Бога, а таксама пераемнасць у развіцці расейскай дзяржавы, прызнае дзяржаўнае адзінства, якое склалася гістарычна”, – зачытаў спікер тэкст паправак.

У тэксце паправак прэзідэнта РФ таксама гаворыцца пра правапераемнасць Расейскай Федэрацыі ад СССР.

Папраўкі таксама забараняюць дзеянні па адчужэнні тэрыторый Расеі, за выключэннем дэмаркацыі.