Прыпынена права прадстаўніцтва Беларусі і Расеі ў Балонскім працэсе
Прычына прыпынення права прадстаўніцтва Беларусі і Расеі ў Балонскім працэсе — агрэсія супраць Украіны. Пра гэта паведаміў украінскі міністр адукацыі і навукі Сяргей Шкарлет. Паводле яго слоў, прыпынена і права прадстаўніцтва у працоўных групах, ва ўсіх структурах і працоўнай праграме Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Падставай для рашэння стала заява, падтрыманая дзясяткамі членаў Балонскага працэсу.
Балонскі працэс — гэта структурная рэформа вышэйшай адукацыі на еўрапейскім кантыненце.
Фота: iStock/Global Images Ukraine
